Ленінградскі кодэкс
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ленінградскі кодэкс (Codex Leningradensis) — найстарэйшы поўны рукапіс Іўдзейскай Бібліі на іўрыце, у якім выкарыстоўваецца масарэцкі тэкст і тыберыйская вакалізацыя. Паводле калафона датаваны 1008 або 1009 годам[1]. Ёсць некалькі старэйшых кодэксаў за Ленінградскі, прыкладам, Кодэкс Алепа, аднак ён часткова страчаны з 1947. Такім чынам, Ленінградскі кодэкс найбольш поўны найстарэйшы рукапіс, што захаваўся да нашых дзён.
| ||
Ленінградскі кодэкс | ||
Расійская нацыянальная бібліятэка | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біблейскі тэкст кодэкса змяшчае тэкст на іўрыце з тыберыйскімі галоснымі і знакамі кантыляцыі. На краях аркушаў змешчаны масарэцкія нататкі. Кніга напісаная на пергаменце і абшыта скурай.
У Ленінградскім кодэксе выдатна захаваліся ілюстрацыі. На шаснаццаці старонках змешчаны дэкаратыўныя геаметрычныя ўзоры, якія ілюструюць тэкст.
Парадак кніг у кодэксе адпавядае тыберыйскай тэкстуальнай традыцыі, якая адрозніваецца ад большасці друкаваных іўдзейскіх Біблій у Кетувіме. У Ленінградскім кодэксе кнігі Кетувіма размешчаны ў наступным парадку: Летапісы, Псалмы, Ёў, Прытчы, Руф, Найвышэйшая песня, Эклезіяст, Ламант, Эстэр, Данііл, Ездра—Неямія.
Паводле звестак з калафона, кодэкс быў спісаны ў Каіры[2] з рукапісаў Аарона бен Мозеса бен Ашэра. Унікальна, што стваральнік рукапісу напісаў і зычныя, і галосныя, і масарэцкія нататкі, што незвычайна для масарэцкіх кніг.
Кодэкс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Расіі пад каталожным нумарам «Фірковіч B 19 A». Яго былы ўладальнік, караімскі калекцыянер Абрагам Фірковіч, не пакінуў тлумачэнняў пра тое, як ён здабыў кодэкс.
Ленінградскі кодэкс атрымаў назву паводле месца захоўвання ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург), куды ён трапіў у 1863. Аднак паколькі кодэкс стаў даследавацца толькі за савецкім часам, калі горад ужо быў перайменаваны ў Ленінград, таму з тых часоў і паходзіць яго назва. Часам, што праўда, сустракаюцца варыянты назвы Codex Petersburgensis, Petropolitanus або Санкт-Пецярбургскі кодэкс. Тым не менш, гэтых назваў варта пазбягаць дзеля адрознення ад кодэкса 916 года (MS. Heb B 3), які атрымаў такую назву ў 1876 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.