Левон II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лево́н II (арм.: Լեւոն Բ Մեծագործ, фр.: Léon II; 1150—1219) каранаваны як Левон I — першы цар Кілікійскай Арменіі з армянскай дынастыі Рубенідаў, кіраваў з 1187 па 1219. Кіраванне Левона II супала з часам трэцяга паходу крыжакоў пад правадырствам Фрыдрыха I Барбаросы. Яго сучаснікам была іншая буйная фігура гэтай эпохі — Салах ад-Дзін.
Левон II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
арм.: Լեւոն Բ Ռուբինյան, фр.: Léon II | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 6 студзеня 1198/1199, Тарс | ||||||
Папярэднік | Рубен II | ||||||
Пераемнік | Хетум I | ||||||
Нараджэнне |
1150 |
||||||
Смерць |
2 мая 1219(1219-05-02) |
||||||
Род | Рубеніды | ||||||
Бацька | Стэфан[d] | ||||||
Маці | Rita Paperontsi[d] | ||||||
Жонка | Сібіла дэ Лузіньян[d] і Ізабэла Антыяхійская[d] | ||||||
Дзеці | Стэфанія Армянская[d], Ізабела I Армянская і Стэфанія Армянская[d][1] | ||||||
Веравызнанне | Армянская апостальская царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас кіравання Левона Вялікага, Кілікія перажыла эпоху эканамічнага і культурнага росквіту, з’яўляючыся адной з самых значных хрысціянскіх краін на Блізкім Усходзе. Такія сусветныя сілы як Свяшчэнная Рымская імперыя, папства і нават Абасідскі халіф супернічалі за ўплыў над Кілікіяй. Кожны імкнуўся стаць першым, хто прызнае прынца Кілікіі Левона II законным каралём. У выніку, 6 студзеня 1198 года ў горадзе Тарс ён быў каранаваны і абвешчаны царом і Германскай і Візантыйскай імперыямі. На каранацыі Левона II прысутнічалі прадстаўнікі і хрысціянскіх і некалькіх мусульманскіх краін, такім чынам падкрэсліваўшы значнае становішча, якое набыла Кілікія.