From Wikipedia, the free encyclopedia
Лебяда смярдзючая (Chenopódium vulvária) — аднагадовая травяністая расліна, якая расце паўсюдна па пустазельных месцах, від роду Лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Відавы эпітэт утвораны ад назвы расліны лац.: vulvarius, які азначае «смуродны».
Лебяда смярдзючая | |||||||||||||||||||
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Medical botany, 1793 т. 3 (145). | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Chenopodium vulvaria L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Невялікая пустазельная расліна з галінастым распасцёртым або прамым сцяблом даўжынёй да 40-60 см. Дробнае рамбічнае лісце струменіць непрыемны пах гніючай рыбы, выкліканы трыметыламінам. Уся расліна пакрыта бялёса-мучністым налётам, што робіць яе бледна-зялёным.
Плоскае яйкападобнае насенне цёмна-карычневага колеру пасля паспявання ападае разам з калякветнікамі. Дыяметр пладоў — ад 0,9 да 1,2 мм.
Змяшчае вялікую колькасць трыметыламіну і бэтаіну[4].
У народнай медыцыне ўжывалася як рэўматычны, супрацьпрастудны і як сродак супраць істэрыі, які замяняў валяр’ян[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.