From Wikipedia, the free encyclopedia
Леа Грундзіг (ням.: Lea Grundig, у дзявоцтве — Леа Лангер; 23 сакавіка 1906, Дрэздэн — 10 кастрычніка 1977, Міжземнае мора) — нямецкая мастачка і графік.
Леа Грундзіг | |
---|---|
ням.: Lea Grundig | |
| |
Імя пры нараджэнні | ням.: Lea Langer |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 кастрычніка 1977[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці | Міжземнае мора |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Ханс Грундзіг |
Род дзейнасці | палітык, ілюстратарка, мастачка, выкладчыца ўніверсітэта, графік |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леа Лангер нарадзілася ў яўрэйскай сям’і, якая прытрымлівалася традыцый іудаізму. У юнацтве дзяўчына адмаўляецца ад выканання рэлігійных абрадаў, прынятых дома. У 1922—1924 гадах яна вучылася ў дрэздэнскай Школе прыкладнога мастацтва, у 1924—1926 гадах — у Акадэміі прыгожых мастацтваў Дрэздэна, у класе Ота Гусмана. Тут Леа знаёміцца са сваім будучым мужам, таксама мастаком Хансам Грундзігам, а таксама з Ота Дзіксам, які аказаў моцны ўплыў на яе творчасць. У 1926 годзе дзяўчына становіцца членам КПГ і адной з заснавальніц дрэздэнскай секцыі «Асацыяцыі рэвалюцыйных мастакоў». У 1928 годзе Леа Лангер, супраць волі бацькоў, выходзіць замуж за Ханса Грундзіга. У наступныя гады жыцця ў Германіі яна стварае некалькі графічных серый: «Харцбургскі фронт» («Harzburger Front»), «Пад свастыкай» («Unterm Hakenkreuz», 1936), «Яўрэй вінаваты!» («Der Jude ist schuld!»), «Пагражае нам вайна!» («Krieg droht!»), «У даліне смерці» («Im Tal des Todes») і «Гета» («Ghetto»).
У 1935 годзе Леа Грундзіг было забаронена выстаўляць свае працы, у 1936 годзе яе арыштавалі нацысты. У сувязі з тым, што мастачка была ў камуністычнай партыі, яна была заключана ў турму, дзе знаходзілася з мая 1938 года па снежань 1939. Пасля вызвалення Леа Грундзіг эмігрыруе ў Браціславу. У 1940 годзе яна трапляе ў Славакію ў лагер для бежанцаў, а годам пазней эмігрыруе ў Палесціну. Да 1942 года Леа Грундзіг жыве ў лагеры для бежанцаў Атліт, пасля гэтага — у Хайфе і ў Тэль-Авіве.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны мастачка вяртаецца ў Еўропу. З лістапада 1948 па люты 1949 года яна жыве ў Празе, потым прыязджае ў Дрэздэн. У 1949 годзе Леа Грундзіг становіцца прафесарам дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў, наведвае КНР, Кубу і Камбоджу. У 1961 годзе яна прымаецца ў правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў ГДР, у 1964—1970 гадах — абіраецца прэзідэнтам Саюза мастакоў ГДР. З 1964 года Леа Грундзіг — член ЦК СЕПГ. У 1958 годзе ў Берліне ў свет выходзяць мемуары мастачкі пад назвай «Асобы і гісторыя» (Lea Grundig: Gesichte und Geschichte. Autobiografie, Dietz Verlag, Berlin 1958).
У 1975 і ў 1976 гадах у Берліне і Дрэздэне прайшлі буйныя выстаўкі яе работ. Памерла падчас падарожжа па Міжземнамор’і. Леа Грундзіг пахаваная ў Дрэздэне, побач з магілай яе мужа Ханса Грундзіга.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.