Ласіна-Пятроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ласіна-Пятроўскі (руск.: Лоси́но-Петро́вский) — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, за 24 км на паўночны ўсход ад Масквы, на правым беразе ракі Клязьмы, у месцы ўпадзення ў яе ракі Вора.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Горад
Ласіна-Пятроўскі
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны за 3 км ад чыгуначнай станцыі Моніна. Назва да 1928 — Ласіная слабада. Да 1996 года горад уваходзіў у склад Шчалкаўскога раёна, у цяперашні час з’яўляецца самастойным муніцыпальным утварэннем «Гарадская акруга Ласіна-Пятроўскі». Мяжуе з Шчалкаўскім і Нагінскім раёнамі Маскоўскай вобласці. Насельніцтва — 25 370 чал. (2017).