From Wikipedia, the free encyclopedia
Лага-Маджорэ (італ.: Lago Maggiore — вялікае возера) — возера на мяжы Швейцарыі і Італіі. Швейцарская частка возера размешчана ў кантоне Тычына, італьянская — у П’емонце і Ламбардыі. Возера Лага-Маджорэ з’яўляецца самай нізкай кропкай Швейцарыі.
Лага-Маджорэ | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 193 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 10 км |
Плошча | 212,5 км² |
Аб’ём | 37 км³ |
Найбольшая глыбіня | 372 м |
Сярэдняя глыбіня | 177 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6 386 км² |
Упадаюць | Тычына (рака), Точэ (рака) |
Выцякаюць | Тычына (рака) |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіёны | П’емонт, Ламбардыя, Тычына |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лага-Маджорэ размешчана ў тэктанічнай катлавіне ў заходняй частцы Ламбардскіх Альпаў на вышыні 193 м над узроўнем мора. Паабапал возера стромкія і высокія маляўнічыя берагі. Азёрная катлавіна з’явілася на месцы старажытнага ледавіка. Даўжыня — 66 км, шырыня — да 10 км, плошча — 212,5 км², глыбіня — да 372 м. Панавальныя вятры: трамантана (з іт. «ранішні») з возера і інверна (з іт. «вячэрні») на возера. Частыя буры адбывюцца, калі дзьмуць заходнія (іт. «мергоца») і паўночныя (іт. «маджорэ») вятры.
Праз Лага-Маджорэ працякае суднаходная рака Тычына, левы прыток ракі По. Найбольшай вышыні ўзровень вады дасягае ў чэрвені-ліпені, у сярэднім складае 4 м. Возера не замярзае зімой. Кліматычная зона даволі мяккая, што забяспечвае возера курортнымі мясцінамі: Лакарна, Аскона, Канобіа, Стрэза і інш.
Практыкуецца суднаходства, рыбалоўства (фарэль, акунь), турызм, водны спорт. У возера ўпадае рака Верзаска.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.