From Wikipedia, the free encyclopedia
Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (30 студзеня 1895, в. Мышкавічы, Бабруйскі павет, Магілёўская губерня — 13 студзеня 1968) — супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, супрацоўнік НКУС, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Член ЦК КПБ (з 1949 года), кандыдат у члены ЦК КПСС (1956—1961). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-7 скліканняў.
Кірыл Пракопавіч Арлоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 18 (30) студзеня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1968[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 30 студзеня 1895 года ў в. Мышкавічы Бабруйскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).
З 1915 года ў арміі. У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. У чэрвені 1918 года ў час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад.
Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 г. — камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрычніку — снежні 1920 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча.
У 1922—1925 гг. — камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930—1936 гг. у органах ДПУ-НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936—1939 гг.), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканска арміі.
З 1939 г. — памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940—1942 гг. аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 г. сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 г. была закінута на акупіраваную германскімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы».
У красавіку — маі 1943 г. на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны тры партызанскія атрады. 17.02.1943 г. група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фашысцкай адміністрацыі. З 1944 г. Арлоўскі старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.
Узнагароджаны 2-ма залатымі зоркамі Героя, 5-ю ордэнамі Леніна, 2-ма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Памёр 13 студзеня 1968 года.
Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.