Кіліманджара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіліманджара (суахілі: Kilimanjaro) — вулканічны масіў ва Усходняй Афрыцы, на паўночным усходзе Танзаніі. Утвораны з трох конусаў патухлых вулканаў, якія зліліся: Кіба (вышыня 5895 м, найвышэйшы пункт Афрыкі), Мавензі і Шыра. Займае плошчу 97 на 64 км.
Кіліманджара | |
---|---|
суахілі Kilimanjaro, англ. Mount Kilimanjaro | |
3°04′00″ пд. ш. 37°21′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вобласць Кіліманджара |
Горная сістэма | Усходне-Афрыканская рыфтавая даліна |
Хрыбет ці масіў | Усходне-Афрыканскае пласкагор'е |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | невядома |
Вышыня вяршыні | 5895 м [1] |
Першае ўзыходжанне | 1889 (Ханс Меер,Людвіг Пуртшэлер) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіліманджара ўзвышаецца над пласкагор’ем Масаі, якое размешчана на вышыні 900 метраў над узроўнем мора. Складзены пераважна з трахібазальтаў і факалітаў. У Кіліманджара не было дакументаваных вывяржэнняў, але мясцовыя легенды кажуць аб вулканічнай актыўнасці 150—200 гадоў таму. Кіба з актыўнай сальфатарнай дзейнасцю. На схілах саванны, горныя лясы, плантацыі кавы і бананаў, на вяршыні шматгадовыя снягі і ледавікі.
Найвышэйшы пункт Афрыкі быў упершыню скораны Гансам Меерам ў 1889 г. Нацыянальны парк Кіліманджара ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.