![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/CGKilogram.jpg/640px-CGKilogram.jpg&w=640&q=50)
Кілаграм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кілагра́м (абазначэнне: кг, kg) — адзінка вымярэння масы ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ, роўная масе міжнароднага эталона. Скарочанае пазначэнне: бел.: кг, міжн.: kg.
Хуткія факты Кілаграм, Кароткая назва ...
Кілаграм | |
---|---|
![]() Камп'ютарная выява міжнароднага прататыпа кілаграма, побач намалявана цалевая лінейка. Па памерах ён супастаўны з мячом для гольфа, краі маюць фаскі для мінімізацыі зносу матэрыялу. | |
Кароткая назва | kg |
Названа ад | кіла-[d] і грам |
Папярэднік | grave[d] |
Абазначэнне адзінкі | kg[1][2][…], кг, kg, кг, kg, ק"ג[2], кг, кг, кг, كغ, kg, кг, kg, kg, kq, kg, кг, кг, χγρ, kg, kg, кг і kg |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 кг |
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння | 1 000 грам |
Фізічная велічыня | маса[2][3] |
Метад вызначэння | матэматычная формула[d] |
![]() |
Закрыць
Хуткія факты Кілаграм, Велічыня ...
Закрыць
Да 20 мая 2019 года кілаграм заставаўся апошняй адзінкай СІ, якая вызначана пры дапамозе прадмета, які быў выраблены людзмі. Але XXVI Генеральная асамблея па мерам и вагам (13-16 лістапада 2018 года) адобрыла[4] новае азначэнне кілаграма, заснаванае на фіксацыі лічбавага значэння Пастаяннай Планка. Рашэнне ўступіла ў сілу 20 мая 2019 года. Пры гэтым з практычнай кропкі гледжання велічыня кілаграма не змянілась, але існуючы «прататып» (эталон) больш не вызначае кілаграм, а з’яўляецца вельмі дакладнай гірай з патэнцыйна вымяраемай хібнасцю.