Кіеўская архіепархія (уніяцкая)
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеўская архіепархія (уніяцкая) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (архіепархія) ўніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў час існавання Рэчы Паспалітай, галоўная (мітрапаліцкая) архіепархія Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі ўніяцкай мітраполіі.
З канца 16 стагоддзя ахоплівала Кіеўскае, Навагрудскае, Менскае, Віленскае, Троцкае ваяводствы і Жамойць.