Кіеўская агламерацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеўская агламерацыя — монацэнтрычная гарадская агламерацыя з насельніцтвам каля 4 млн чалавек, самая вялікая ва Украіне.
Агламерацыя
|
Монацэнтрычная гарадская агламерацыя з ярка выяўленай паясна-сектаральнай структурай, якая сфармавалася вакол Кіева пераважна ў перыяд УССР. Агламерацыя мае радыяльную надабластную структуру. Нягледзячы на лідарства па шэрагу паказчыкаў у межах Украіны, агламерацыя мае даволі нізкі ўзровень уцягнутасці ў глабальныя культурна-эканамічныя працэсы. Адміністрацыйна ў яе склад уваходзіць уся тэрыторыя горада Кіева і частка тэрыторыі Кіеўскай вобласці. Насельніцтва агламерацыі ў межах трохгадзіннай даступнасці цэнтра Кіева — каля 7,5 млн чалавек. Разам з Кіевам (3 млн.) і паласы двухгадзіннай даступнасці (2,5 млн.) насельніцтва Кіеўскай агламерацыі ў больш кансерватыўнай інтэрпрэтацыі складае каля 5,5 млн, з якіх 3,3 млн. — уласна гарадское насельніцтва.