From Wikipedia, the free encyclopedia
Кшыштаф Пендарэ́цкі (польск.: Krzysztof Penderecki; 25 лістапада 1933, Дэмбіца, Польшча — 29 сакавіка 2020) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Член Польскай АН у Кракаве (1994).
Кшыштаф Пендарэцкі | |
---|---|
польск.: Krzysztof Penderecki | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2020[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Жонка | Elżbieta Penderecka[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Stanisław Wiechowicz[d] і Artur Malawski[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, педагог, музыказнавец, музычны педагог, скрыпач |
Інструменты | скрыпка і фартэпіяна |
Жанры | опера і сімфонія |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Officer of the Order of Merit of the Italian Republic[d] (2000) прэмія Гердэра[d] (1977) Імператарская прэмія (2004) прэмія імя Гравемаера[d] (1992) прэмія Сібеліуса[d] (1983) прэмія Гравемаера[d] (1992) Romano Guardini award[d] (2002) honorary doctorate of the Bordeaux Montaigne University[d] (1979) Honorary Member of the International Society for Contemporary Music[d] |
Аўтограф | |
krzysztofpenderecki.eu | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Акадэмію музыкі ў Кракаве (1957), з 1959 года выкладаў у ёй кампазіцыю, у 1972—1987 гадах рэктар. У 1973—1978 гадах выкладаў у Ельскім універсітэце (ЗША). Дырыжыраваў вядучымі сімфанічнымі аркестрамі (з 1973 года), вёў майстар-класы ў буйнейшых музычных цэнтрах Еўропы і ЗША і інш.
Творам уласцівы глыбокі мастацкі змест, шырокі спектр сродкаў выразнасці, выкарыстанне традыцый каталіцкай музыкі. У творчасці звяртаецца да агульначалавечай тэматыкі («Строфы» для сапрана, дэ-кламатара і 10 інструментаў, 1959; «Плач па ахвярах Хірасімы», 1960; араторыя «Dies irae», 1967, памяці ахвяр Асвенціма; «Касмагонія», 1970), рэлігійнай музыкі («Страсці паводле Лукі», 1965; «Ютрань», 1972; «Магніфікат», 1974; «Te Deum», 1980; «Польскі рэквіем», 1984) і інш. Аўтар опер («Д’яблы з Лудэна», 1969; «Страчаны рай», 1978; «Чорная маска», 1986; «Убу кароль», 1991), аркестравых твораў (3 сімфоніі, у т.л. «II Chrristmas Symphony», 1980; «De natura sonoris I—II», 1966—70; «Пасакалія», 1988; «Адажыо», 1989), інструментальных канцэртаў (2 віяланчэльных, скрыпічны, альтовы), камерна-інструментальнай музыкі.
Арыгінальная экспрэсіўнасць музыкі К. Пендарэцкага грунтуецца на глыбокім адчуванні магчымасцей сучасных гукавых сістэм і выкарыстанні іх ва ўсіх сферах кампазітарскай тэхнікі ад артыкуляцыі да формаўтварэння. Зрабіў адкрыцці ў гукавой каларыстыцы.
Музыку Кшыштафа Пендарэцкага выкарыстоўвалі ў фільмах такіх рэжысёраў, як Ален Рэнэ, Стэнлі Кубрык, Дэвід Лінч, Анджэй Вайда ды іншыя.
Дзяржаўная прэмія Польшчы 1968, 1984. Лаўрэат прэстыжных замежных узнагарод. Чатыры разы ён быў лаўрэатам прэміі «Грэмі»[7].
Кавалер ордэна Белага Арла — найвышэйшага ордэна Польшчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.