![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Lilac_%25282%2529.jpg/640px-Lilac_%25282%2529.jpg&w=640&q=50)
Куст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Куст, або кустоўе, або хмыз, або хмызняк — жыццёвая форма дрэвавых раслін, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноўваецца каля паверхні глебы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Lilac_%282%29.jpg/640px-Lilac_%282%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Kusty_Sierabrakow.png/640px-Kusty_Sierabrakow.png)
Галоўны ствол маюць маладыя расліны, потым ён губляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Вышыня кустоў 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх соцень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслінных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму кустоў могуць набываць дрэвы ў неспрыяльных кліматычных і глебава-прыродных умовах.
Паводле класіфікацыі жыццёвых формаў К. Раункіера, кусты адносяцца да фанерафітаў. Часцей за ўсё кусты размяшчаюцца на мяжы лясоў (хмызняковы стэп, лесатундра). У лясах звычайна ўтвараюць падлесак.
Многія кусты — лекавыя (напрыклад, бузіна, каліна, шыпшына), харчовыя (напрыклад, агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкаратыўныя (напрыклад, бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.