Культура ўсходнелітоўскіх курганоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Культура ўсходнелітоўскіх курганоў — археалагічная культура, вядомая па пахавальных помніках балцкіх плямён III—XII стст., якія сустракаюцца на сучаснай тэрыторыі ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Літвы і паўночна-заходняй Беларусі ад сярэдняга цячэння Нёмана на захад ад возера Свір на усход, ад вярхоўяў ракі Швянтойі (прыток Віліі) на поўнач да басейна ракі Мяркіс на поўдзень. Археалагічная культура атрымала назву паводле галоўнай аб'ядноўчай рысы культуры на працягу тысячагоддзя (кургана) і лакалізацыі археалагічнай культуры на ўсходзе сучаснай Літвы.