From Wikipedia, the free encyclopedia
Фельчы-Рыполі — назва і археалагічнай культуры ў Італіі эпохі сярэдняга неаліту (4 тыс. да н.э.) па двух тыпавых паселішчах — Фельчы і Рыполі. Культура была распаўсюджана ў рэгіёне Абруца (Італія). Вяла жывёлагадоўчы лад жыцця. Для гэтай культуры характэрна своеасаблівая кераміка (у прыватнасці, паўсферычныя ці сферычныя сасуды, талеркі, чары), распісаная геаметрычнымі матывамі ў выглядзе паралельных ліній і кропак. У кераміцы гэтай культуры маецца падабенства з іншымі культурамі: Даніла ў Харватыі, Сера д’Альта на Сіцыліі і «шэрая Скорба» на Мальце.
Назва культуры паходзіць ад мясцовасці Рыполі ў даліне Вібрата, дзе выяўлена паселішча 3600-3100 гг. да н.э.: домы, пахаванні, шматлікая кераміка і крэмневыя наканечнікі, а таксама пячоры Фельчы на Капры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.