Культура Наска
From Wikipedia, the free encyclopedia
На́ска — дакалумбава цывілізацыя, якая існавала ў некалькіх далінах на паўднёвым узбярэжжы Перу, на плато Наска, паўднёвей цывілізацыі Мачыка, з II ст. да н. э. па VI ст. н. э. Галоўны горад — Каўачы з шасцю пірамідамі з саману. Узяла пачатак меркавана ад культуры Паракас.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Huaco_Nazca.jpg/640px-Huaco_Nazca.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cf/Nazca_graven.jpg/640px-Nazca_graven.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/Nazca_grave.jpg/640px-Nazca_grave.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Nazca_well_01.jpg/640px-Nazca_well_01.jpg)
Кераміка культуры Наска паліхромная, як правіла, чатырохколерная: чорныя і аранжавыя малюнкі на белым або чырвоным фоне. Пераважаюць выявы людзей, звяроў, птушак, рыб і раслін. Формы падоўжаныя, стылізаваныя і вуглаватыя. У адрозненне ад цывілізацыі Мачыка, лепка практычна адсутнічае.
Падобныя ўзоры можна бачыць і на ўзорах тканін з ламавай воўны, якія захаваліся дзякуючы паўпустыннаму клімату плато. Часткова ацалела і створаная імі сетка падземных акведукаў.
Культуры Наска нярэдка прыпісваецца стварэнне велічэзных геогліфаў — ліній Наска, аднак адносна часу іх стварэння сярод навукоўцаў няма адзінага меркавання.