![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Pont_du_gard.jpg/640px-Pont_du_gard.jpg&w=640&q=50)
Акведук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акведу́к (ад лац.: Aqua — вада і лац.: ducere — весці) — вадавод (канал, труба) для падачы вады да населеных пунктаў, арашальных і гідраэнергетычных сістэм з размешчаных вышэй ад іх крыніц.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/Pont_du_gard.jpg/320px-Pont_du_gard.jpg)
Акведукам ў больш вузкім значэнні называюць частку вадавода ў выглядзе моста над ярам, ракой, цяснінай, дарогай і інш. Дастатковыя па шырыні акведукі маглі таксама выкарыстоўвацца суднамі (Водны мост). Акведук па сваёй структуры аналагічны віядуку, з тым адрозненнем, што яго выкарыстоўваюць для пераносу вады замест арганізацыі дарогі або чыгункі.