Крыш’яніс Баран
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кры́ш’яніс Ба́ран (лат.: Krišjānis Barons; 19 [31] кастрычніка 1835, Струтэле, Курляндская губерня — 8 сакавіка 1923, Рыга) — латышскі пісьменнік, фалькларыст, журналіст і грамадскі дзеяч, збіральнік дайн — латышскіх народных песень. Актыўны ўдзельнік прагрэсіўна-нацыянальнага руху «младалатышоў» 1860-х гадоў.
Крыш'яніс Баран | |
---|---|
лат.: Krišjānis Barons | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 (31) кастрычніка 1835[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1923[1][2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Расійская імперыя → Латвія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, фалькларыст, публіцыст, журналіст |
Мова твораў | латышская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1835 года ў маёнтку Струтэле (цяпер Тукумскі край), дзе яго бацька служыў прыганятым. Пазней працягваў навуку ў Вэнтспілсе і Елгаве, дзе скончыў Елгаўскую гімназію. Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, дзе пазнаёміўся з Крыш’янісам Валдэмарсам і актыўна браў удзел у дзейнасці латышскага студэнцкага кружка. З-за нястачы сродкаў быў змушаны перапыніць навуку.
У 1862 годзе браў удзел у выданні пецярбургскай латышскай газеты «Петэрбургас авізэс», а потым стаў яе рэдактарам. У 1865 годзе выданне газеты было забаронена, а К. Баран як палітычна нядобранадзейная асоба трапіў пад нагляд паліцыі.
Амаль 30 гадоў прапрацаваў у Варонежскай губерні дарэктарам у сям’і абшарніка Івана Станкевіча.
У 1893 годзе вярнуўся ў Латвію. У Крыш’яніса Барана было шмат прац, прысвечаных прыродазнаўчым навукам, геаграфіі і мовазнаўству, але найболей значнай працай, якому ён прысвяціў усё сваё жыццё, быў працяг (з 1878 года) працы Фрыцыса Брыўземніекса па збіранні, апрацоўцы, сістэматызацыі і выданні латышскіх народных песень — дайн. Акадэмічны зборнік дайн, які ўтрымвае 217 996 тэкстаў народных песень, з’яўляецца аднай з самых манументальных прац у вобласці фалькларыстыкі ў свеце.
Сканаў у Рызе 8 сакавіка 1923 года ва ўросце 87 гадоў. Пахаваны на Вялікіх могілках Рыгі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.