(1466—1532) кашталян кракаўскі, канцлер вялікі каронны From Wikipedia, the free encyclopedia
Кшыштаф Шыдлавецкі (польск.: Krzysztof Szydłowiecki; 1467, Шыдловец — 29 снежня 1532, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Каралеўства Польскага, падскарбі надворны каронны ў 1507—1510, кашталян сандамірскі з 1509, падканцлер каронны з 1511, канцлер вялікі каронны з 1515, староста генеральны кракаўскі з 1515, ваявода кракаўскі у 1515—1527, кашталян кракаўскі з 1527. Староста серадзскі, навакорчынскі, гастынінскі, сахачаўскі і лукаўскі[3], граф шыдлавецкі.
Кшыштаф Шыдлавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Krzysztof Szydłowiecki | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Джавіцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Пётр Таміцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Джавіцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Хаенскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Камянецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Анджэй Тэнчынскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1467 ці 15 лістапада 1466[1] |
||||||
Смерць |
30 снежня 1532[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Шыдлавецкія[d] | ||||||
Бацька | Станіслаў Шыдлавецкі[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Газдікава[d] | ||||||
Жонка | Сафія Таргавіцкая | ||||||
Дзеці | Сафія, Альжбета, Крысціна | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Станіслава і Ганны (з роду Лебедзь), брат Мікалая.
Кіраваў знешняй палітыкай Польскай дзяржавы ў перыяд кіравання Жыгімонта I Старога. Быў прыхільнікам Габсбургаў і стварэння антытурэцкай лігі. Уступіў у Ордэн Дракона і атрымаў ад імператара Максіміліяна I герб «Адрованж» і тытул графа.
У 1515 годзе сумесна з біскупам Пятром Таміцкім распрацаваў пагадненне з Габсбургамі, што прывяло да сустрэчы трох манархаў у Вене, якая адбылася ў тым жа годзе. Быў палітычным праціўнікам каралевы Боны. Ініцыятар чатырохгадовага перамір’я з Альбрэхтам Гогенцолернам, заключанага 5 красавіка 1521 года.
У 1514 годзе за 10 тысяч флорынаў набыў горад Апатаў, дзе ў касцела Святога Марціна і быў пахаваны. Скульптурнае надмагілле Кшыштафа Шыдлавецкага выканана ў майстэрні Барталамеа Берэчы пры ўдзеле Джавані Чыні і ўпрыгожана знакамітым бронзавым барэльефам.
Сярод іншых дзеячаў свайго часу намаляваны на карціне Яна Матэйкі «Прускі амаж».
Жонкай Крыштафа каля 1512 года стала Сафія з Таргавіска (? — 1556). Меў з ёй дачок:
Крыштаф быў апошнім мужчынскім прадстаўніком роду Шыдлавецкіх. Пасля яго смерці асноўныя маёнткі роду, у тым ліку і Шыдловец, праз шлюб дачкі Альжбеты перайшлі ў род Радзівілаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.