(1660—1721) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштаф Станіслаў Завіша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павета — 15 жніўня 1721) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. Ваявода менскі (з 1720), староста менскі (з 1685) і чачэрскае (з 1684)[2].
Крыштаф Станіслаў Завіша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Krzysztof Stanisław Zawisza | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Зяновіч | ||||||
Пераемнік | Ян Казімір Жаба | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 красавіка 1660 |
||||||
Смерць |
15 жніўня 1721 (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Завішы | ||||||
Бацька | Андрэй Казімір Завіша | ||||||
Маці | Аляксандра з Агінскіх | ||||||
Жонка | Тэрэза з Тышкевічаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Барбара з Завішаў і Ігнацы Завіша | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Андрэя Казіміра і Аляксандры Агінскай. Па смерці бацькі выхоўваўся дзядзькам вялікім канцлерам літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве.
Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці: некалькі разоў абіраўся дэпутатам на соймы, іхні маршалак у 1697, 1718 і 1720. Спачатку падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, аднак у Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[3].
Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. Адзін з асноўных фундатараў капліцы Святога Феліцыяна ў касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры калегіуме езуітаў у Мінску. Па смерці ў ёй жа быў пахаваны[4].
Бацька Ігнацыя Завішы.
Староста менскі і чачэрскі Крыштоф Станіслаў Завіша здзейсніў паломніцтва ў Рым, якое апісаў затым ува ўласнаручна напісаным дыярыушы пад назваю «Помнікі». Ён прысутнічаў на пахаванні Папы Рымскага Інакенція XII, а таксама на абранні ды абвяшчэнні Папы Клімента ХІ[5].
… за тры мілі ад Рыма, спыніўся позна ўначы, Пану Богу падзякаваўшы за шчаслівае прыбыццё. Усе мілі з Кракава да Рыма: з Кракава да Вены міль 50, з Вены да Венецыі – 75, з Венецыі да Баноніі – 20, з Баноніі да Рыма – 58, разам 203 мілі.
Асаблівасці і рэдкасці Рыма і святыя месцы Касцёл Св. Пятра звонку і ўнутры. Пляц перад касцёлам вельмі вялікі, на якім у кожны момант стаіць некалькі дзясяткаў брычак, але невядома чыіх, фантаны на тым пляцы прыгожыя. Велічнасць касцёла, які не падаецца вялікім, такая, што ўвайшоўшы ў яго бачыш тым часам, што капліцы ў ім нагэтулькі вялікія, як найвялікшыя касцёлы, і каб абысці ўсе, патрэбна шмат часу; найбольш было людзей, хаця болей, чым падчас пахавання Інакенція XII проста не можа быць, на імшы аб Духу святым перад Канклавам, калі абраны Клімент XI быў прадстаўлены ім, прытым не было цісканіны нагэтулькі, што я мог бы на кані ездзіць па касцёле. Надмагіллі Папаў – вялікія і асабліва капліцы, алтары, уваходы да капліцаў і г.д., велічныя тое рэчы; палац ватыканскі, у якім 1000 пакояў. У капліцы, дзе аддаюць галасы, абіраючы Папу: славутым мастаком намаляваны Арханёл Габрыэль, на ўсіх сценах гэтай капліцы намаляваны апошні суд, дзе на выгук трубаў нябожчыкі падымаюцца на суд Божы; цудоўны твор, якому роўнага быць не можа: адны нябожчыкі падняліся, другія падымаюцца, трэція падняцца рыхтуюцца і нібы праз сілу выходзяць; адныя з цэлым целам, другія толькі з касцей, іншыя з касцей рассыпаных і г.д.; адныя душы ў целе весела і з пачуццём радасці, другія адварочваючы ці закрываючы вочы ад вобразу Вялікасці Божай; крывячыся, моршчачыся, крычучы, у адчаі і г.д.; целы святых, Барталамея з уласнай скураю ў руках і г.д.; таксама з выраю выходзяць Ілля і Энох, і г.д.: твор абсалютна вышэйшы за ўсялякія творы. Скарбы таго касцёла надзвычайна вялікія і непараўнальныя і г.д.; на даху касцёла – керамічная дахоўка і г.д. Касцёл Іль Джэзу езуітаў, якому хаця і можа існаваць роўны, але не прыгажэйшы: скляпенне мініятурамі размаляванае між гіпсавай ляпнінаю, белай і пазалочанай, сярод якіх не распазнаць малявання, бо жывапіс нагэтулькі дасціпны, што намаляваныя на гладкім муры асобы, аблокі і г.д. падаюцца як быццам аб’ёмнымі ды размаляванымі альбо бы аб’ёмная пазалочаная ляпніна: не магу ўявіць фарбаў ярчэйшых за тыя. Капліца св. Ігната, дзе цела яго ляжыць, таксама аж да здзіўлення пекная і заможная, алтар з часанага каменню альбо мармуру размаляваны ў колеры: залаты, бірузовы, блакітны, белы, чорны, мармур жа сам пунцовы, вельмі прыгожы і найдарагі; скульптуры таксама вялікія, вырабленыя з белага мармуру дзіўнай работы і дзіўнага ж густу, між калонамі і ўпрыгожваннямі алтара – залатыя разеткі і ліштвы, калон ж і ўпрыгожанні створаныя гэтак, што пра разеткі, і выразаныя і намаляваныя, можна сказаць адно: няма за іх нічога больш выдатнага і выкшталцонага. З абодвух бакоў капліцы хоры з пакрытага разьбой пунцовага мармуру; з акцэнтам на срэбра і г.д.; цела ж ляжыць у алтары ў менсе, маючы досыць аздобы; навокал алтара балюстрада выкшталцоная з бронзы адлітай груба, але досыць тонка вырабленай і г.д. Фундуш кардынала Фарнезі, алтар каштаваў тры мільёны эскуда. […] Як жа апісаць усе месцы святыя і ўсе рэліквіі, калі ўвесь Рым ёсць святым месцам, і калі нават на Свеце штосьці ўспрымаецца як найсвятое і найганаровае, у Рыме можна гэтаму запярэчыць. Прыходжу да такой высновы. […] Фантан на пляцы дзі Навона, вельмі вялікі і ў Рыме найлепшы. Асаблівасці садоў розных, а таксама муры руінаў палацаў даўняга Рыма, калоны, лазні Дыяклетыянаўскія і г.д. Рымскі капітолій і яшчэ трохі муроў старых і г.д., усе адметнасці тыя пекныя і вабяць вочы. Усяго не апісаць, але можна выразіць такімі словамі: няма раскошы большай за раскошу рымскую. […] Жыў там з 27 верасня па 20 лютага. |
Папа Клімент ХІ быў неардынарнаю асобай для свайго часу: стаўшыся наймаладым за ўсё XVIII стагоддзе Папам Рымскім, ён імкнуўся да павышэння аўтарытэта Папскай дзяржавы на міжнароднае арэне, перадусім праз дыпламатычныя сродкі. У год свайго абрання на Папскі сталец, які да таго ж супаў з юбілеем хрысціянства, Клімент ХІ меў сустрэчу з пілігрымам з далёкага Вялікага Княства Літоўскага і Рускага Крыштофам Станіславам Завішам ды падараваў яму труну з мошчамі святога Феліцыяна. Завіша перадаў дар менскаму езуіцкаму касцёлу[5]:
Год ад нараджэння Хрыстовага 1713-ы. На пачатку года перададзеную мне найвышэйшым пастарам Кліментам ХІ у час і год юбілейны 1700-ы ў Рыме рэліквію, цэлае цела святога Феліцыяна пакутніка, урачыста ўнёс і ахвяраваў касцёлу менскаму ксяндзоў Езуітаў пры бытнасці яго міласці ксяндза Бжастоўскага, біскупа віленскага, яго міласці ксяндза Панцажынскага, біскупа Герапалітанскага, усяго Трыбунала і вялікай колькасці паважаных гасцёй.
Няхай той святы, на пачатку таго года Княству Літоўскаму дадзены, станецца пачаткам спакою Айчыне журботнай, мне, жонцы, дзецям і Дому майму, для дабраславення Божага, каб мы, пад ягоную апеку ўзятыя, на хвалу Богу жылі шчасліва і па доўгім жыцці таго Бога на вякі ўсхвалялі! Амэн. |
Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасць бяз зменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Барбарай Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мелодыяў» (1728) і інш.
Найбольш значнае з літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — яго мемуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.