![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/Malakhov1.jpg/640px-Malakhov1.jpg&w=640&q=50)
Крымская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крымская вайна 1853—1856, таксама Усходняя вайна — вайна паміж Расійскай імперыяй і кааліцыяй у складзе Брытанскай, Французскай, Асманскай імперый і Сардзінскага каралеўства. Баявыя дзеянні разварочваліся на Каўказе, ў Дунайскіх княствах, на Балтыйскім, Чорным, Белым, Баранцавым морах, а таксама на Камчатцы. Найбольшага напружання яны дасягнулі ў Крыму.
Крымская вайна | |||
---|---|---|---|
![]() Дэталь панарамы Франца Рубо Абарона Севастопаля (1904). | |||
Дата | 4(16) кастрычніка 1853 — 13(25) лютага 1856 | ||
Месца | Крым, Балканы, Каўказ, Чорнае мора, Балтыйскае мора, Белае мора, Далёкі Усход | ||
Вынік | Перамога кааліцыі; Парыжскі мірны дагавор, 1856 | ||
Змены | далучэнне часткі Бесарабіі да Асманскай імперыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Да сярэдзіны XIX стагоддзя Асманская імперыя знаходзілася ў стане заняпаду, і толькі прамая ваенная дапамога Расіі, Англіі, Францыі і Аўстрыі дазволіла султану двойчы прадухіліць захоп Канстанцінопаля мяцежным васалам Мухамедам Алі Егіпецкім. Акрамя таго, працягвалася барацьба праваслаўных народаў за вызваленне ад асманскага ярма. Гэтыя чыннікі прывялі да з'яўлення ў рускага імператара Мікалая I на пачатку 1850-х гадоў думак пра аддзяленне балканскіх уладанняў Асманскай імперыі, населеных праваслаўнымі народамі чаму працівіліся Вялікабрытанія і Аўстрыя. Вялікабрытанія, акрамя таго, імкнулася да выцяснення Расіі з чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа і з Закаўказзя. Імператар Францыі Напалеон III, хоць і не падзяляў планаў англічанін па аслабленні Расіі, лічачы іх празмернымі, падтрымаў вайну з Расіяй як рэванш за 1812 год і як сродак умацавання асабістай улады.
У ходзе дыпламатычнага канфлікту з Францыяй па пытанні кантролю над царквой Раства Хрыстова ў Віфлееме, Расія з мэтай аказання ціску на Турцыю акупавала Малдавію і Валахію, якія знаходзіліся пад пратэктаратам Расіі па ўмовах Адрыянопальскага мірнага дагавора. Адмова рускага імператара Мікалая I вывесці войскі прывёў да аб'яўлення 4 (16) кастрычніка 1853 года Турцыяй, а за ёй Вялікабрытаніяй і Францыяй, вайны Расіі
У ходзе пачаўшыхся баявых дзеянняў саюзнікам атрымалася, выкарыстоўваючы тэхнічнае адставаннє рускіх войскаў і нерашучасць рускага камандавання, сканцэнтраваць колькасна і якасна пераўзыходзячыя сілы арміі і флоту на Чорным моры, што дазволіла ім зрабіць паспяховую высадку ў Крыме дэсантнага корпуса, нанесці расійскай арміі шэраг параз і пасля гадавой аблогі захапіць паўднёвую частку Севастопаля — галоўнай базы рускага Чарнаморскага флоту. Севастопальская бухта, месца дыслакацыі расійскага флоту, засталася пад кантролем Расіі. На Каўказскім фронце рускім войскам атрымалася нанесці рад паражэнняў турэцкай арміі і захапіць Карс. Аднак пагроза далучэння да вайны Аўстрыі і Прусіі вымусіла рускіх прыняць навязаныя саюзнікамі ўмовы міру. Падпісаны ў 1856 годзе прыніжальны Парыжскі мірны дагавор запатрабаваў ад Расіі вярнуць Асманскай імперыі ўсё захопленае ў паўднёвай Бесарабіі, у вусці ракі Дунай і на Каўказе; імперыі забаранялася мець баявой флот у Чорным моры, абвешчаным нейтральнымі водамі; Расія спыняла ваеннае будаўніцтва на Балтыйскім моры, і многае іншае.