![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/FLAG_Kru%25C5%25A1evac.png/640px-FLAG_Kru%25C5%25A1evac.png&w=640&q=50)
Крушавац
горад у Сербіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кру́шавац (сербск.: Крушевац) — горад у Расінскай акрузе, у абшчыне Крушавац Сербіі. У Сярэднявеччы быў сербскай сталіцай. Насельніцтва, паводле перапісу насельніцтва 2002 года — 75 256 жыхароў, (паводле перапісу 1991 года — 58808). У абшчыне Крушавац пражывае каля 130 000 чалавек.
Хуткія факты Краіна, Акруга ...
Горад
Крушавац
Крушевац
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Абшчына Крушавац уключае 101 населены пункт. Горад Крушавац — эканамічны, адміністрацыйны, прамысловы, культурны, адукацыйны, інфармацыйны і спартыўны цэнтр Расінскай акругі і аднайменнай абшчыны. Абшчына Крушавац займае плошчу 854 кв.км.
Горад знаходзіцца ў Крушавацкай катлавіне, якая займае даліну Заходняй Маравы і распасціраецца паміж Леўчай і Цемнічай на поўначы, Жупе, Копаанікам і Ястрабацам на поўдні, Кралеўскай катлавіной і Ібарскай далінай на захадзе.