Кратар Манікуаган
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Манікуаган.
Кратар Манікуаган — ударны кратар у цэнтральнай частцы правінцыі Квебек, Канада, які сфармаваўся ў выніку сутыкнення з астэроідам дыяметрам 5 км. Удар астэроіда стварыў кратар каля 100 км у дыяметры, але падчас эрозіі і адкладу асадкавых парод бачны памер паменшыўся да 71 км. Гэта пяты па велічыні вядомы кратар на Зямлі[1]. Мяркуецца, што гара Вавілон з'яўляецца цэнтральным пікам кратара. У наш час у кратары размяшчаецца возера Манікуаган.
Нядаўнія даследаванні паказалі, што расплаўленыя ў выніку сутыкнення пароды маюць узрост 214 ± 1 млн. гадоў. Паколькі гэта 12 ± 2 млн. гадоў да канца Трыясавага перыяду, сутыкненне не магло стаць прычынай трыясава-юрскага вымірання[2].