адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Краснасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Краснасельскі.
Краснасельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Краснасельскі |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 18 кастрычніка 2013 |
Дата скасавання | 7 чэрвеня 1958 |
Насельніцтва (2019) | 7 406 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Краснае Сяло. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Краснае Сяло пераўтворана ў рабочы пасёлак Краснасельскі. 7 чэрвеня 1958 года Краснасельскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтвораных Краснасельскага і Роскага пассаветаў. 20 кастрычніка 1959 года да Краснасельскага пассавета далучана частка скасаванага Мачулінскага сельсавета. 18 кастрычніка 2013 года Краснасельскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, адначасова ў склад сельсавета перададзены аграгарадок Юбілейны і вёскі Грыцкі, Калядзічы, Кукуці, Кутнікі, Маісеевічы, Няверавічы з Ваўкавыскага сельсавета[1].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў, без Краснасельскага) — 820 чалавек[2], з іх 76,6 % — беларусы, 16,8 % — палякі, 4,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 7406 чалавек[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.