Крамя́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Крамяніца.
Крамяніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Зэльвенскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Крамяніца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 864 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Самаравіцкага сельсавета. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета[1]. 23 чэрвеня 1980 года ў склад сельсавета з Зэльвенскага сельсавета перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[2]. 24 жніўня 1981 года з часткі Крамяніцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Дзеркачы, Жадзейкі, Забагонне, Звёздная, Крамяніца Дольная, Мадзейкі, Падгрушаны, Пасуцічы, Рэксці, Савічы, Станелевічы, Сухінічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы і хутар Крамяніца Горная) зноў утвораны Ялуцавіцкі сельсавет[3]. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Дзеркачы, Жадзейкі, Звёздная, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксці, Станелевічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2628 чалавек[5], з іх 79,3 % — палякі, 18,4 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1864 чалавекі[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.