Паганка шэрашчокая ці Коўра шэрашчокая (лац.: Podiceps grisegena) — птушка з сямейства паганкавыя(Podicipedidae) атраду паганкападобныя(Podicipediformes).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Cярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40-46 сантыметраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантыметраў. Важыць птушка каля 500—800 грам. Галава невялікая, з невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснавання. Палавы дымарфізм не вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер'я.
Голас[1] шэрашчокай паганкі часцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны перыяд.
Таксама як і вялікая паганка альбо чомга(Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расліннасці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вегетацыі. Пад канец красавіка ў гняздзе з'яўляюцца ад 4 да 5 яек. З'явіўшыся на свет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцця перапраўляюцца разам з самкай на яе спіне.