Уяўны эксперымент у квантавай фізіке From Wikipedia, the free encyclopedia
Кот Шродзінгера — уяўны эксперымент, прапанаваны аўстрыйскім фізікам-тэарэтыкам, адным з заснавальнікаў квантавай механікі, Эрвінам Шродзінгерам, якім ён хацеў паказаць непаўнату квантавай механікі пры пераходзе ад субатамных сістэм да макраскапічных.
Квантавая механіка | ||||||||||||||||||
Прынцып нявызначанасці Гейзенберга | ||||||||||||||||||
Уводзіны Матэматычныя асновы
| ||||||||||||||||||
У арыгінальным артыкуле Шродзінгера эксперымент апісаны так:
Можна пабудаваць і выпадкі, якія маюць дастаткова травесціі. Нейкі кот[1] зачынены ў сталёвай камеры побач з наступнай пякельнай машынай (якая павінна быць ахавана ад прамога умяшання ката): унутры лічыльніка Гейгера знаходзіцца малюсенькая колькасць радыеактыўнага рэчыва, настолькі маленькая, што на працягу гадзіны можа распасціся толькі адзін атам, але з такой жа імавернасцю можа і не распасціся; калі ж гэта здарыцца, счытываючая трубка разраджаецца і дзейнічае рэле, якое спускае молат, які разбівае колбачку з сінільнай кіслатой. Калі на гадзіну пакінуць усю гэтую сістэму ў такім стане, то можна сказаць, што кот будзе жывы па сканчэнні гэтага часу, калі распаду атама не здарыцца. Першы жа распад атама атруціў бы ката. Псі-функцыя сістэмы ўвогуле будзе выражаць гэта, змешваючы ў сабе ці размазваючы жывога і мёртвага ката (прабачце за выказванне) у роўных долях. Тыпавым у падобных выпадках з'яўляецца тое, што неакрэсленасць, першапачаткова абмежаваная атамным светам, пераўтвараецца ў макраскапічную неакрэсленасць, якая можа быць ухілена з дапамогай прамога нагляду. Гэта перашкаджае нам наіўна прыняць «мадэль размыцця» як адлюстроўваючую рэчаіснасць. Само па сабе гэта не азначае нічога няпэўнага ці супярэчлівага. Ёсць розніца паміж выразным ці расфакусіраваным фота і здымкам аблокаў ці туману.— [2]
Згодна з квантавай механікай, калі над ядром не выконваецца нагляданне, то яго стан апісваецца суперпазіцыяй (змяшэннем) двух станаў — распадзенага ядра і нераспадзенага ядра, значыць, кот, які сядзіць у скрыні, і жывы, і мёртвы адначасова. Калі ж скрыню адчыніць, то эксперыментатар можа ўбачыць толькі які-небудзь адзін канкрэтны стан — «ядро распалася, кот мёртвы» ці «ядро не распалася, кот жывы».
Пытанне стаіць так: Калі сістэма перастае існаваць як змяшэнне двух станаў і выбірае адзін канкрэтны? Мэта эксперыменту — паказаць, што квантавая механіка няпоўная без некаторых правіл, якія паказваюць, пры якіх умовах здараецца калапс хвалевай функцыі, і кот альбо становіцца мёртвым, альбо застаецца жывым, але перастае быць змяшэннем таго і другога.
Паколькі зразумела, што кот абавязкова павінны быць альбо жывым, альбо мёртвым (не існуе стану паміж жыццём і смерцю), то гэта будзе аналагічна і для атамнага ядра. Яно абавязкова павінна быць альбо распадзеным, альбо нераспадзеным.
Арыгінальны артыкул выйшаў у 1935 годзе. Мэтай артыкулу было абмеркаванне ЭПР парадокса, апублікаванага Эйнштэйнам, Падольскім і Розэнам раней у тым жа годзе[3]. Артыкулы ЭПР і Шродзінгера адзначылі дзіўную прыроду «квантавай заблытанасці» (ням.: Verschränkung, англ.: quantum entanglement, уведзенае Шродзінгерам азначэнне), характэрнай для квантавых станаў, якія з'яўляюцца суперпазіцыяй станаў дзвюх сістэм (напрыклад, дзвюх субатамных часціц).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.