![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/Cambodia_physical_map.svg/langbe-640px-Cambodia_physical_map.svg.png&w=640&q=50)
Конг (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конг, Кахконг (кхмер.: កោះកុង) — востраў у раёне Кахконг, правінцыя Кахконг, Камбоджа; найбуйнейшы востраў краіны. Востраў Конг выцягнуты з поўначы на поўдзень на 19,5 км, з захаду на ўсход — на 5-6 км, плошча — каля 100 км², даўжыня берагавой лініі — каля 53 км. Востраў цалкам пакрыты лесам, які стаіць на ўзгорках вышынёй да 420 метраў над узроўнем мора. Адлегласць ад мацерыка — менш за 400 метраў (ад паўночна-ўсходняга ўскрайку вострава). Невялікае ваеннае паселішча ў паўночнай частцы вострава і «плывучая вёска» ў паўднёва-ўсходняй.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Хуткія факты Конг, Характарыстыкі ...
Конг | |
---|---|
кхм. កោះកុង | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 421 м |
Размяшчэнне | |
11°20′00″ пн. ш. 103°00′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Сіямскі заліў |
Краіна | |
Правінцыя | Кахконг |
Акруга | Кахконг |
Закрыць