Кніга з Дарау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга з Дарау, Евангелле з Дарау (англ.: Book of Durrow) — ілюмінаваны манускрыпт, створаны ў VII стагоддзі. Месца стварэння пэўна не вызначана, магчыма, Нартумбрыя або абацтва Дарау ў графстве Лаоіс, Ірландыя. Кніга змяшчае Евангеллі, і, імаверна, найстарэйшая захаваная да цяперашняга часу поўная ілюстраваная кніга з Евангеллем, створаная ў Брытаніі і Ірландыі. Змест — чатыры Евангеллі і дапаможныя табліцы ў прадмове да іх. Фармат кнігі 247 на 228 мм, кніга складаецца з 248 пергаментных лістоў. Змяшчае вялікую колькасць мініяцюр, у тым ліку шэсць «дывановых» старонак, цалкам занятых ўзорамі, поўнастаронкавую мініяцюру з сімваламі чатырох Евангелістаў, чатыры поўнастаронкавыя мініяцюры з сімваламі кожнага евангеліста і шэсць старонак з дэкараваным тэкстам. Кніга напісана астраўным шрыфтам.
| ||
Кніга з Дарау. VII стагоддзе | ||
англ.: Book of Durrow | ||
Матэрыял | Вялень | |
---|---|---|
Трыніці-каледж[d][1] | ||
(інв. MS 57 (A. IV. 5)) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |