![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/P1150002_Cognacq-Jay_Rembrandt_anesse_de_Balaam_rwk.jpg/640px-P1150002_Cognacq-Jay_Rembrandt_anesse_de_Balaam_rwk.jpg&w=640&q=50)
Кніга Лічбаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга «Лічбы» (іўр.: בְּמִדְבַּר, Бэ-мідбар — «У пустыні»; лац.: Numeri; стар.-грэч.: Ἀριθμοί) — кніга Бібліі (частка Старога Запавету), якая апісвае гісторыю яўрэяў пасля зыходу з Егіпта.
Хуткія факты Лічбы (בְּמִדְבַּר) ...
Лічбы (בְּמִדְבַּר) | |
---|---|
Валаамава асліца. Рэмбрант. | |
Раздзел: | Пяцікніжжа |
Мова арыгінала: | яўрэйская |
Мясцовасць: | Егіпет, Сінайскі паўвостраў |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Левіт |
Наступная: | Кніга Другі закон |
![]() |
Закрыць
Распавядаецца пра знаходжанне Ізраэля каля гары Сінай, вандроўкі па пустыні і прыпынак у Кадэшы, дадатковыя законы і прыказанні, войны з суседнімі народамі, нарэшце, паход у Мааб і дзеі прарока Валаама. Назва кнігі паходзіць ад перапісу ўсіх, здольных да бою, пра які гаворыцца ў першых раздзелах кнігі, а таксама ў канцы.