тытул уладара феадальнай дзяржавы або яе асобнай часткі From Wikipedia, the free encyclopedia
Князь — тытул правадыра ў славян у дадзяржаўны перыяд; уладар феадальнай манархічнай дзяржавы або яе складовай часткі (удзельны князь) у IX—XVI стагоддзях у славян і некаторых іншых народаў; прадстаўнік феадальнай арыстакратыі; пазней — вышэйшы арыстакратычны тытул, залежна ад важнасці прыраўноўваецца да прынца або да герцага ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, у Цэнтральнай Еўропе (былой Свяшчэннай Рымскай імперыі) гэты тытул называецца фюрст, а ў Паўночнай — конунг. Тытул «князь» выкарыстоўваецца для перадачы заходнееўрапейскіх тытулаў, які паходзяць да princeps і fürst, таксама часам dux (звычайна герцаг).
Вялікі князь — вышэйшы тытул, які належаў кіраўніку дзяржавы ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама арыстакратычны тытул членаў царскай сям’і Расійскай імперыі. Тытул «вялікі князь» сустракаецца ў наратыўных усходнеславянскіх крыніцах пачынаючы з XI ст., аднак у гэты час мае ўсхваляльны персаніфікаваны характар і не мае прыкмет аформленага тытула. З’яўленне тытула «вялікі князь» адносіцца да другой паловы XII ст. і звязана з палітычнымі рэаліямі распаду Русі, ростам амбіцый асобных княжацкіх родаў і неабходнасцю афармлення шматступеньчатай тытулатуры.
Княгіня — жонка князя, а таксама ўласна тытул жаночай асобы дваранскага саслоўя, княжыч — сын князя (толькі ў славян), князёўна — дачка князя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.