Клеменс Аўгуст фон Кетлер (ням.: Clemens August von Ketteler; 22 лістапада 1853, Патсдам — 20 чэрвеня 1900, Пекін) — нямецкі дыпламат.

Хуткія факты Клеменс Аўгуст фон Кетлер, пасол Германіі ў Кітаі ...
Клеменс Аўгуст фон Кетлер
ням.: Clemens August von Ketteler
Thumb
Сцяг пасол Германіі ў Кітаі
11 красавіка 1899 20 жніўня 1900
Манарх Вільгельм II
Папярэднік Эдмунд Фрыдрых Густаў фон Гейкінг
Пераемнік Альфонс Мум фон Шварцэнштэйн
Нараджэнне 22 лістапада 1853(1853-11-22)[1]
Смерць 20 чэрвеня 1900(1900-06-20)[1] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Кетлеры[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Clemens August von Ketteler
Бацька Freiherr August Joseph von Ketteler[d][2]
Маці Cäcilie von Luck und Witten[d][2]
Жонка Мацільда Кэс Ледыярд
Адукацыя гімназія ў Косфельдзе
Гады службы 1873—1879
Род войскаў пруская армія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Мемарыяльная арка ў Пекіне на месцы забойства пасла Клеменса фон Кетлера

Біяграфія

Клеменс фон Кетлер паходзіў з дваранскага роду Кетлераў. Неўзабаве пасля нараджэння Клеменса сям’я пераехала ў Мюнстэр. Дзядзька Клеменса — епіскап і палітык цэнтрысцкага толку Вільгельм Эмануіл фон Кетлер, пляменнік — забіты ў 1938 годзе ў Вене дыпламат Вільгельм фон Кетлер, далёкім сваяком Клеменсу фон Кетлеру даводзіўся маршал Францыі Луі Франшэ д’Эсперэ. У жонкі Кетлера, амерыканкі Мацільды Кэс Ледыярд, былі агульныя продкі з прэзідэнтамі ЗША Джорджам Бушам-старшым і Бушам-малодшым.

Скончыўшы гімназію ў Косфельдзе ў 1873 годзе, Кетлер запісаўся ў прускую армію. У 1879 годзе Кетлер атрымаў назначэнне на дыпламатычную службу: спачатку ў 1880—1889 гадах ён служыў перакладчыкам пры нямецкіх консульствах у Гуанчжоў і Цяньцзіне. Прапрацаваўшы некаторы час у міністэрстве замежных спраў, Кетлер атрымаў назначэнне паслом Германіі ў ЗША, затым у 1896—1899 гадах служыў на той жа пасадзе ў Мексіцы. 11 красавіка 1899 года Кетлер быў прызначаны паслом Германіі ў Кітаі.

20 чэрвеня 1900 года падчас Іхэтуаньскага паўстання Кетлер накіраваўся ў суправаджэнні перакладчыка Кордэса ў кітайскае міністэрства замежных спраў на перамовы. Калі Кетлер пакінуў межы пасольскага квартала і праходзіў праз браму, яго ва ўпор застрэліў капрал з манчжурскага палка. У далейшым забойца прызнаўся, што дзейнічаў па загадзе камандзіра за грашовую аддзяку. Абставіны і прычыны забойства нямецкага пасла дагэтуль застаюцца не высветленымі. Кітайскія гісторыкі нават усклалі частку віны за здарэнне на самога Кетлера, які нібыта меў пры сабе пісталет і пачаў страляць адразу, як толькі яго спынілі.

Скон Клеменса фон Кетлера стаў падставай для вайсковай інтэрвенцыі на аснове аб’яднанай экспедыцыйнай арміі некалькіх вялікіх дзяржаў у Кітай. Германская імперыя накіравала ў Кітай экспедыцыйны корпус і прэтэндавала на кіруючую ролю ў аперацыі. Інтэрвенцыя прывяла да паразы кітайцаў і заключэння гэтак званага «баксёрскага пратакола» у верасні 1901 года. Яго першы артыкул абавязваў кітайскі ўрад выбачнуцца за смерць нямецкага пасла, адправіўшы ў Германію «прымірыцельнае пасольства», і ўсталяваць на месцы смерці Кетлера адпаведны яго рангу дыпламата помнік.

Наступнікам Кетлера на посце пасла Германіі ў Пекіне стаў Альфонс Мум фон Шварцэнштэйн. Парэшткі Кетлера першапачаткова былі пахаваныя кітайцамі ў драўлянай шуфлядзе ў садзе нямецкага пасольства, затым перевезены ў Германію. Магіла Клеменса фон Кетлера знаходзіцца на Мюнстэрскіх цэнтральных могілках. У дварцовым садзе ў Мюнстэры ў 1903 годзе быў усталяваны помнік Кетлеру.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118777106 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.