беларускі архітэктар, нацыянальны дзеяч, лічыцца аўтарам эскіза бел-чырвона-белага сцяга From Wikipedia, the free encyclopedia
Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27 сакавіка 1891[1], Глыбокае Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Віцебская вобласць — 25 лютага 1959, Вільнюс; псеўданім і крыптанім: К. Душ; К. Д.;) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам эскіза сучаснага бела-чырвона-белага сцяга.
Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | журналіст, дыпламат, архітэктар, палітык |
Дата нараджэння | 27 сакавіка (8 красавіка) 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1959 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Па матчынай лініі паходзіў са шляхты Полацкага павета. Прадзед Урублеўскі загінуў у паўстанні 1831 года, дзед у паўстанні 1863—1864 гадоў. Маці першыя гады жыцця правяла ў віленскай турме на Антокалі.
Бацька быў селянінам і валодаў шасцю дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад наглядам бацькі складаў іх праекты[2].
У 1912 годзе скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—1918 гадах вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У 1917 годзе ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград).
У 1918 годзе працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З лістапада 1918 года з’яўляўся сябрам Віленскай беларускай рады. Па словах Дуж-Душэўскага, ён павінен быў стаць міністрам беларускіх спраў пры літоўскім урадзе, аднак праз асабістыя меркаванні адмовіўся і прапанаваў кандыдатуру Я. Варонкі[3]. З красавіка 1919 у Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе В. Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7 лютага 1921 года; эміграваў у Літоўскую рэспубліку, жыў у Коўне. У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 ён скончыў факультэт будаўніцтва Літоўскага ўніверстітэта ў Каўнасе (факультэт быў аддзелены і ператвораны ў Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт), атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка, пасля чаго працаваў інжынерам у праектным бюро Дубянецкага.
Выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—26), «Беларускі асяродак» (з 1933). Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.
Арыштаваны савецкімі ўладамі 2 ліпеня 1940 года. Следства скончылася ў чэрвені 1941 года. Было складзена абвінавачвальнае заключэнне ў актыўнай падтрымцы нацыяналістычнай і контррэвалюцыйнай дзейнасці, а таксама сувязях з польскай разведкай. Прызнаў свой удзел у беларускім нацыянальным руху, аднак адмаўляў супрацоўніцтва з польскай разведкаю і антысавецкую дзейнасць. Праз пачатак вайны Душэўскага не паспелі асудзіць. Быў вызвалены з турмы пасля захопу немцамі Коўна.
Пры немцах працаваў на заводзе гумавых вырабаў «Інкарас» на пасадзе інжынера. У канцы 1941 года ў Вільні Клаўдзій Душэўскі сустракаўся з Вацлавам Іваноўскім, які прапанаваў яму пасаду намесніка бурмістра Мінска. Душэўскі не пагадзіўся, а восенню 1942 года зноў адмовіўся ад прапановы. У жніўні 1943 года арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонкай за ўкрыццё яўрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер у Правянішках[4]. Дзякуючы заступніцтву сяброў і як спецыяліст-інжынер вызвалены праз чатыры месяцы, пасля чаго працаваў у тарфяным трэсце да снежня 1944 года на пасадзе інжынера-будаўніка. Акрамя ўласных дзяцей, разам з жонкаю выхоўваў дваіх дзяцей-сірот Антона Луцкевіча[5].
У 1944—1946 гадах — дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта, на будаўнічым факультэце атрымаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры.
У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільнюсе. «Праз недастатковасць сабраных доказаў для перадачы ў суд» яго справа была спынена, а ён сам вызвалены з-пад варты. Вызваленню садзейнічала заступніцтва прафесараў Жэмайціса і Іонімаса, якія ахарактарызавалі Душэўскага як «савецкага чалавека». Пасля вызвалення працаваў галоўным інжынерам праектаў Інстытута праектавання пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР.
Зноў арыштаваны ў лютым 1952 года. Асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст з адбыццём пакарання ў выпраўленча-працоўных лагерах з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем правоў тэрмінам на пяць гадоў. У 1954 тэрмін зняволення быў скарочаны да дзесяці гадоў, а 16 красавіка 1955 года ён быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.
Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».
Пахаваны ў Каўнасе на Пятрашунскіх могілках.
На просьбу яўрэйскай супольнасці ў Літве, за ратаванне яўрэяў падчас II сусветнай вайны Клаўдзій і Алена Дуж-Душэўскія 13 красавіка 2004 года атрымалі ўзнагароду прэзідэнта Літвы.[6][7]
На падставе гістарычных сведчанняў і колераў народных строяў і арнаментаў стварыў у свой час эскіз сцяга БНР. У снежні 1917 года ў Мінску падчас Усебеларускага з’езду бела-чырвона-белы сцяг ужо шанаваўся як нацыянальны сімвал Беларусі.
Аўтар дзясяткаў будынкаў у Каўнасе, Панявежысе, Клайпедзе, Шаўляі.
Сярод важнейшых пабудаваных Дуж-Душэўскім будынкаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.