![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Aerial_photographs_of_Qeshm_Island_20190330_11.jpg/640px-Aerial_photographs_of_Qeshm_Island_20190330_11.jpg&w=640&q=50)
Кешм (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кешм.
Кешм (перс. قشم) — горад на поўдні Ірана, у правінцыі Хармазган. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Кешм. Пяты па колькасці насельніцтва горад правінцыі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Хармазгана, на паўночным узбярэжжы аднайменнага вострава. Абсалютная вышыня — 0 метраў над узроўнем мора. Размешчаны за 23 км на поўдзень ад Бендэр-Абаса, адміністрацыйнага цэнтра астана і за 1070 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Тэгерана.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Кешм
| ||||||||
Закрыць