акруга ў штаце Каліфорнія, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Керн (англ.: Kern) — акруга ў паўднёвай частцы Каліфарнійскай даліны, штат Каліфорнія. Утворана ў 1866 годзе, акруга распасціраецца на ўсход за межы паўднёвага схілу хрыбта Сьера-Невада ў пустыні Махавэ, і ўключае ў сябе даліну Індыян-Уэлс і даліну антылопы\. Па плошчы Керн амаль памерам са штат Нью-Джэрсі. Ад Сьера-Невады акруга распасціраецца па даліне Сан-Хаакін на ўсходнім краі хрыбта Тэмблар. На поўдні тэрыторыя Керна распаўсюджваецца па грэбні гары Тэхачапі.
Керн | |||
---|---|---|---|
англ.: Kern County | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1866[4] | ||
Насельніцтва | |||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | PDT[d] | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па перапісу 2000 года насельніцтва акругі Керн — 839631 чалавек. Акруговы цэнтр — горад Бейкерсфілд.
Акруга мае вялікую сельскагаспадарчую базу і з’яўляецца буйным вытворцам нафты, прыроднага газу, гідра-электраэнергіі, энергіі ад ветравых турбін і геатэрмальнай энергіі. У 2009 годзе ў Керне налічвалася 52,144 актыўныя нафтавыя радовішчы. Акруга ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых нафтаздабыўных раёнаў ЗША і з’яўляецца трэцім з пяці па велічыні радовішчаў у ЗША.
Акруга Керн таксама багаты мінеральнымі пакладамі, уключаючы золата, бараты і керніт (гэта мясцовы мінерал класа баратаў, які атрымаў імя ў гонар Керна). Самы вялікі кар’ер Каліфорніі па здабычы буры размешчаны ў акрузе Керн.
З ваенных аб’ектаў у акрузе размешчаны авіябазы «Эдвардс» ВПС ЗША і «Чайна-Лэйк» ВМС ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.