From Wikipedia, the free encyclopedia
Ке́нсінгтан (Kensington) — раён у складзе бора (адміністрацыйнай акругі) Кенсінгтан і Чэлсі, які займае заходнюю частку цэнтральнага Лондана, у 4,5 км да захаду ад Чарынг-кроса. Паўночней Кенсінгтана ляжыць Нотынг-хіл, паўднёвей — Чэлсі (і Фулхэм), усходней — Бромптан (і Белгравія), а заходней — Хамерсміт (і Чызуік).
Кенсінгтан распадаецца на некалькі розных па характары кварталаў. На паўночным усходзе распасціраюцца Кенсінгтанскія сады з аднайменным каралеўскім палацам. Цэнтральныя і заходнія кварталы — спальны раён для заможных гараджан. Тут знаходзіцца Холанд-парк і праходзіць Кенсінгтан-Хай-стрыт — другая па ажыўленасці шопінгу вуліца брытанскай сталіцы. Паўднёвы Кенсінгтан — музейны гарадок віктарыянскай эпохі.
Раён упершыню згаданы ў 1086 годзе ў Кнізе страшнага суда пад лацінскай назвай «Chenesitone»,[1]. Першапачатковая назва была інтэрпрэтавана як «Kenesignetun» (землі ці лугі Kenesigne).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.