From Wikipedia, the free encyclopedia
Пячора Кебара (іўр.: מערת כבארה, трансліт. Me’arat Kebbara, араб. مغارة الكبارة, трансліт. Mugharat al-Kabara) — вапняковая пячора ў мясцовасці Вадзі-Кебара на вышыні 60 — 65 метраў над узроўнем мора на заходнім схіле гары Кармель прыкладна ў 10 км ад археалагічнага гарадзішча Кейсарыя. Пячора была населена ў перыяд 60000 — 48000 гадоў таму (сярэдні палеаліт) і атрымала вядомасць у сувязі з знаходкамі рэштак гамінідаў, якія зрабіў прафесар Офер Бар-Йосеф.
Кебара | |
---|---|
іўр.: מערת כבארה, араб. مغارة الكبارة | |
Каардынаты: 32°34′24,99″ пн. ш. 34°58′07,75″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Ізраіль, Кармель |
Хоць раскопкі ў пячоры праводзілі яшчэ ў пачатку 1930-х гадоў Дораці Гарод і Франсіс Цюрвіль-Пятрэ, найбольш важныя знаходкі тут былі зроблены ў 1982 годзе, калі быў знойдзены амаль поўны шкілет неандэртальца. Экзэмпляр які атрымаў сярод археолагаў мянушку «Мошэ» і датаваны прыкладна 60 тыс. гадоў таму, шкілет захаваў вялікую частку хрыбетнага слупа, рэбраў і таза. Чэрап і большая частка ніжніх канечнасцяў адсутнічаюць. Пад’язычная костка неандэртальца Kebara 2 па сваёй будове мала чым адрознівалася ад пад’язычнай косткі анатамічна сучаснага чалавека[1][2] і выкарыстоўвалася яна аналагічным чынам[3][4].
Ад пячоры атрымала назву эпіпалелітычная кебарская культура.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.