From Wikipedia, the free encyclopedia
Каўчэ́г Запаве́ту, ці Каўчэг Адкрыцця (Сведчання) (іўр.: אֲרוֹן הַבְּרִית, арон а-брыт, таксама іўр.: אֲרוֹן הַעֵדֻת, арон а-эдут) — паводле Бібліі — найвялікшая святыня яўрэйскага народа[1]: каўчэг, у якім захоўваліся каменныя Скрыжалі Запавету з Дзесяццю запаведзямі (Друг. 10:2), а таксама, паводле Паслання да Яўрэяў, пасудзіна з маннай і кій Аарона (Яўр. 9:4). Каўчэг, паводле Торы, з’яўляўся сімвалам саюза Бога з народам Ізраіля і служыў сведчаннем прысутнасці Бога ў яго асяроддзі (Зых. 25:22, 2Пар. 6:41).
Каўчэг Запавету носіць у Бібліі таксама і іншыя назвы: Каўчэг Усявышняга[2], Каўчэг Бога Ізраіля[3], Каўчэг Запавету Божага[4], Каўчэг Магутнасці[5], — і толькі аднойчы Каўчэг Запавету названы арон а-кадэш (іўр.: אֲרוֹן הַקֹּדֶשׁ, Каўчэг Святыні[6]). Аднак часта яго завуць проста а-арон — Каўчэг.
У царкоўнаславянскай Бібліі для абазначэння Каўчэга Запавету выкарыстоўваецца грэчаскае слова «ківот» (грэч. κῑβωτός τῆς διαθήκης[7], «каўчэг запавету», ад κῑβωτός, «куфар»), тым самым адрозніваючы яго, як і ў арыгінальным тэксце, ад Ноева каўчэга (а таксама кошыка, у які было пакладзена немаўля Майсей).
Паводле Бібліі, у часы Зыходу яўрэяў з Егіпта Каўчэг размяшчаўся ў Святая святых Скініі сходу (паходнага храма), затым — у Святая святых Іерусалімскага храма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.