From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзесяць запаведзяў (Дэкалог або Закон Божы) (іўр.: עשרת הדברות, «асерэт-а-дзіброт» — літар. Десять прамоў; стар.-грэч.: δέκα λόγοι, «Дэкалог» — літаральна «Дзесяціслоўе») — прадпісанні, дзесяць асноўных законаў, якія, згодна з Пяцікніжжам, былі дадзены самім Богам Майсею, у прысутнасці сыноў Ізраіля, на гары Сінай на пяцідзесяты дзень пасля выхаду з Егіпта.
Дзесяць запаведзяў утрымліваюцца ў Пяцікніжжы ў двух версіях, якія амаль не адрозніваюцца друг ад друга (гл. Зых. 20:2-17; Др. Зак. 5:7-21). Згодна з яўрэйскай традыцыяй, варыянт, які змяшчаецца ў 20-й главе кнігі Зыход, быў на першых, разбітых скрыжалях, а варыянт Другога Закона — на другіх.
Біблейскае апавяданне апісвае Майсея, які заставаўся «сорак дзён і сорак начэй» (Зых.24: 18) на вяршыні гары Сінай, якая таксама называецца гарой Харыў, і там атрымаў адкрыццё ад Бога. Майсей перадаў Божыя запаведзі для сыноў Ізраілевых на трэці месяц пасля іх зыходу з Егіпта. Ізраіль атрымаў запаведзі пасля трох дзён падрыхтоўкі ля падножжа гары.
Сінай стаяў у агні, ахутаны густым дымам, зямля дрыжала, грымеў гром, бліскалі маланкі, і, у шуме стыхіі, перапакрываючы яго, раздаваўся голас Божы, прамаляючы запаведзі (Зых. 19:1 і далей). Потым сам Гасподзь напісаў «Дзесяць словаў» на двух каменных скрыжалях, «Скрыжалях Сведчання» (Зых. 24:12; 31:18; 32:16) або «Скрыжалях Запавету» (Др. Зак. 9:9, 11:15), і перадаў іх Майсею. Калі Майсей, пасля саракадзённага знаходжання на гары, спусціўся са скрыжалямі ў руках і ўбачыў, што народ, забыўшыся пра Бога, скача вакол Залатога цяля, то прыйшоў у такі страшэнны гнеў, што разбіў аб скалу скрыжалі з запаведзямі Бога. Пасля пакаяння ўсяго народа, Бог загадаў Майсею зрабіць дзве новыя каменныя скрыжалі, і прынесці Яму для паўторнага напісання Дзесяці запаведзяў (Др. Зак.10 :1-5).
Пералікі Дзесяці запаведзяў у яўрэйскай і хрысціянскай традыцыі некалькі адрозніваюцца. Згодна з яўрэйскай традыцыяй, у Зых. 20:2 змяшчаецца першая запаведзь, а ў 20:3 — другая. Паводле жа хрысціянскай традыцыі, першая запаведзь змяшчаецца ў Зых. 20:3, а 20:2 разглядаецца як агульны ўступ. Большасць пратэстанцкіх цэркваў, а таксама Праваслаўная і Грэка-каталіцкая цэрквы дзеляць другую па яўрэйскай традыцыі запаведзь (Зых. 20:3-6) на дзве, лічачы першы верш першай запаведдзю, а астатнія вершы — другой. Рымска-каталіцкая і Лютэранская царквы дзеляць на дзве дзесяты па яўрэйскай традыцыі запаведзь.
Я — Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому няволі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.