вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кашалёва[1] (трансліт.: Kašaliova, руск.: Кошелёво) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Кашалёва
|
У 1890 годзе — фальварак у Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, які належаў Ігнацію Шэміёту, разам з фальваркам Горак у выкарыстанні памешчыка знаходзілася 2421 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года фальварак ва ўладанні Ганны Мікульскай.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 г — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Чарнякоўскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1926 года ў Равяціцкай, з 1932 — у Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вызвалення вёскі 22 сакавіка 1945 года былі забіты ворагамі савецкай ўлады адзін з першых старшынь Боркаўскага с/с Я. А. Качаржынскі і савецкія актывісты — бацька і дачка М. Д. і Н. М. Строкі (у 1967 на іх магіле пастаўлены абеліск). З 16 ліпеня 1954 года ў Боркаўскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Боркі», пачатковая школа (зачынена ў 1993).
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].
Планіровачна складаецца з крыху выгнутай, няшчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход, да яе ў цэнтры з поўначы прымыкае завулак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.