адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каха́навіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Каханавічы.
Каханавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Каханавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 172 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Задзежскага сельсавета і частка скасаванага Каркалецкага сельсавета (21 населены пункт: Азернікі, Бажкі, Барадуліна, Высоцкія, Гаі, Глазкі, Грыбоўцы, Казлоўшчына, Каркалец, Леснікова, Мурзы, Мядзведзі, Мядзведзі 2-я, Навінне, Палыкаўшчына, Піскуны, Плігаўкі, пасёлак торфазавода, Садкоўшчына, Чарняўшчына і Чыстаполле)[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Абразеева і Плігаўка[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Асвейскага пассавета перададзены вёскі Асёткі, Вышнарава, Дзедзіна і Рубаны[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 37 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Асвейскага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[5]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны вёскі Барадуліна, Кісялі і Сямёнава[6], 22 мая 2015 года — вёска Маскалёнкі[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1502 чалавекі[8], з іх 91,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1172 чалавекі[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.