Катурнізм — хвароба, якая выяўляецца адчувальнасцю цягліц і рабдаміёлізам[en][1] (разбурэннем цягліцавых клетак) пасля ўжывання перапёлак (галоўным чынам звычайных перапёлак, Coturnix coturnix[2], ад якіх адбываецца назва), якія сілкаваліся атрутнымі раслінамі[ru], верагодней за ўсё балігаловам, магчыма, блёкатам.

Thumb
Перапёлка звычайная

Прычыны і эпідэміялогія

З гісторый хваробы вядома, што таксін устойлівы, паколькі чатырохмесячныя марынаваныя перапёлкі былі атрутныя. Людзі адрозніваюцца па сваёй успрымальнасці; у сярэднім толькі кожны чацвёрты, хто спажыў перапёлінавы суп з таксінам, захварэў[3]. Відавочна, што таксін з’яўляецца тлушчараспушчальным, паколькі бульба, смажаная ў перапёлчыным тлушчы, апынулася атрутнай[3]. Клінічныя сімптомы звычайна з’яўляюцца на працягу 1-9 гадзін пасля ўжывання мяса. У адрозненне ад іншых харчовых атручванняў, неўралагічныя прыкметы адсутнічаюць, але пераважаюць прыкметы рабдаміёлізу[2]. Атручаную ежу немагчыма адрозніць ні па паху, ні па гусце. Ні адна кулінарная тэхніка не можа эфектыўна дэтаксіцыраваць ежу[2]. На пачатковых стадыях атручвання выяўляецца агульнай цягліцавай слабасцю, болямі ў канечнасцях, млоснасцю і ванітамі, пазней — моцным болем у цягліцах і паралічам ног, мача афарбоўваецца ў цёмна-карычневы колер з прычыны міяглабінурыі. У цяжкіх варыянтах узнікаюць прыкметы сістэмнай паразы, напр. з-за шоку[3][1][2].

У перапёлкі звычайнай (Coturnix coturnix) таксічнасць, як правіла, назіраецца восенню падчас сезонаў міграцыі, у асноўным у еўрапейскага падвіда перапёлак. Таксіны атрымліваюцца птушкамі праз ужыванне насення балігалову, які змяшчае алкалоідны таксін каніін[en], а таксама ад блёкату чорнага (Hyoscyamus niger) і паслёну чорнага (Solanum nigrum), якія змяшчаюць антыхалінергічныя алкалоіды[4].

Перапёлкі ніколі не бываюць атрутнымі па-за сезонам міграцыі, і пераважная большасць не атрутныя падчас міграцыі[3]. Еўрапейскія звычайныя перапёлкі мігруюць трыма рознымі шляхамі, кожны з якіх мае розныя прыкметы атручэння, прынамсі, у запісах 20-га стагоддзя. Заходні пералёт праз Алжыр у Францыю звязаны з атручэннямі толькі падчас вясновай міграцыі, а не падчас восеньскага вяртання. Усходні пралётны шлях, які праходзіць уніз па даліне Ніла, ёсць зваротным. Паведамлялася аб атручваннях толькі падчас восеньскай міграцыі да таго, як перапёлкі перасеклі Міжземнае мора. Цэнтральны пралёт праз Італію не меў звязаных атручэнняў[3]. Мігрыруючых перапёлак раней лавілі і з’ядалі ў вялізнай колькасці (150 000 перапёлак было экспартавана з Капры ў 1850 годзе)[5].

Гістарычныя згадкі

Гэты стан быў сапраўды вядома старажытнагрэцкім (і пасля рымскім) прыродазнаўцам, лекарам і тэолагам у IV стагоддзі да нашай эры. У Бібліі (Лічбы 11:31-34) згадваецца выпадак, калі ізраільцяне захварэлі пасля ўжывання вялікай колькасці перапёлак на Сінаі[6]. Раннія аўтары выкарыстоўвалі перапёлку як стандартны прыклад жывёлы, якая магла з’есці нешта атрутнае для чалавека без шкодных наступстваў для сябе. Аб гэтай хваробе таксама пісалі Арыстоцель («Аб раслінах» 820: 6-7), Філон («Геапаніка»: 14:24), Лукрэцый («Аб прыродзе рэчаў»: 4:639-640), Гален («De Temperamentis»: 3:4) і Секст Эмпірык (нарысы «Pyrronism»: 1:57).

Цэнтральнай у гэтых старажытных апавяданнях ёсць думка аб тым, што перапёлкі сталі таксічнымі для чалавека пасля спажывання насення блёкату чорнага (Hyoscyamus niger). Аднак Секст Эмпірык выказаў здагадку, што перапёлкі елі балігалоў (Conium maculatum), і гэтая ідэя адрадзілася ў XX стагоддзі. Пацвярджэнне таго, што антычныя людзі разумелі гэтую праблему, можна знайсці ў тэксце X стагоддзя «Геапаніка», заснаваным на старажытных крыніцах. У ім сказана: «Перапёлкі могуць пасвіцца на блёкаце, падвяргаючы тых, хто іх потым з’есць, рызыцы канвульсіяў і галавакружэння…»[7].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.