адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́ткаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Катка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна.
20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Бярозаўка, вёскі Жукавічы, Згода, Зелянковічы, Зубарэвічы, Падлужжа, Поблін, Розлевічы)[1]. 13 красавіка 2018 года вёскі Зелянковічы і Зубарэвічы перададзены ў склад Казловіцкага сельсавета[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (9 населеных пунктаў) — 837 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 811 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.