Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў (Орша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Святога Юзафа (Язэпа) Абручніка і кляштар дамініканцаў — каталіцкі храм Оршы. Помнік архітэктуры барока і класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на вул. Савецкай.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў | |
---|---|
| |
54°30′19″ пн. ш. 30°24′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Орша |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Будаўніцтва | 1780—1808 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000120 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фундаваны ў 1649 г. князем Геранімам Друцкім-Сакалінскім, які асадзіў у горадзе манахаў-дамініканцаў і пабудаваў для іх драўляны касцёл; ахвяраваў кляштару фальварак Воскава. Існуючы мураваны касцёл пабудаваны ў 1780–1808(19) гг. Кляштар дзейнічаў да 1845 г., пры ім меўся шпіталь на 10 ложкаў.
У 1937 г. касцёл зачынены, прыстасаваны пад гарадскі Дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гг. будынак касцёла рэканструяваны пад Дом культуры. Кляштарны корпус не захаваўся. У 1989 г. касцёл перададзены вернікам, адрэстаўрыраваны.
Трохнефавая 2-вежавая (вежы разабраны ў 1870) базіліка. Фасад быў падзелены на 3 часткі, размежаваныя глыбокімі прамавугольнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завершаны прамавугольным 2-ярусным атыкам, раней меў трохвугольны франтон, які пераходзіў да плоскасці фасада бакавымі акруглымі прасценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарна. Першапачаткова пластыку фасада ўзбагачалі вуглавыя калоны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы. У інтэр'еры храма меліся партрэты фундатара кляштара Друцкага-Сакалінскага і яго жонкі.
Касцёл Святога Юзафа Абручніка і кляштар дамініканцаў (Орша) на Вікісховішчы |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000120 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.