![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Miensk%252C_Daminikanski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2594%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg/640px-Miensk%252C_Daminikanski._%25D0%259C%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%252C_%25D0%2594%25D0%25B0%25D0%25BC%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528XIX%2529.jpg&w=640&q=50)
Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)
Колішні Рымска-Каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцё́л Свято́га Тамаша́ Акві́нскага і кляшта́р дамініка́нцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў з пачатку XVII стагоддзя да 1832 года. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі).
Сакральнае збудаванне | |
Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў | |
---|---|
Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў | |
![]() Касцёл Св. Тамаша Аквінскага | |
53°54′13″ пн. ш. 27°33′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Канфесія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Дата заснавання | XVII ст. |
Дата скасавання | 1950 |
Статус | Ахоўная зона |
![]() |
У склад комплексу ўваходзілі мураваныя будынкі касцёла і кляштарнага корпуса, а таксама драўляныя гаспадарчыя пабудовы: 2 флігелі, стайня, свіран, студня і іншыя, у паўночна-заходняй частцы пляцу знаходзіўся сад; увесь комплекс абкружаў высокі мур з вялікай уязной брамай[1]. Кляштарныя збудаванні ўшчэнт зруйнавалі ў 1950 годзе. Да нашага часу захаваліся падмуркі і скляпенні, што патрабуюць дэталёвага археалагічнага даследавання[2].