Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак — рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў з 1-й паловы XVII ст. да 1870-х гадоў. Займаў пляц на Высокім Рынку на Зборавай вуліцы (цяпер раён кінатэатра «Перамога»).
Хуткія факты Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак, Краіна ...
Славутасць | |
Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак | |
---|---|
53°54′05″ пн. ш. 27°33′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Дата скасавання | 1964 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Комплекс складаўся з мураваных будынкаў касцёла і 2-павярховага кляштарнага корпуса з прыбудовай, капліцы, капеланіі, 2 флігеляў, бровара, свірана, стайні і іншых пабудоў, а таксама саду. Тэрыторыю кляштара акружаў высокі мур, які меў некалькі брам. Усе кляштарныя пабудовы зруйнавалі ў 1960-я гады, да нашага часу захаваліся падмуркі касцёла.[1][2]