Карэйская народная армія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэйская народная армія (кар.: 조선인민군, КНА) — узброеныя сілы Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.
Карэйская народная армія | |
---|---|
Краіна | |
Тып | узброеныя сілы |
Складаецца з |
У склад КНА ўваходзяць: органы ваеннага кіравання, сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя і супрацьпаветраныя сілы, ваенна-марскія сілы з 2012 года — стратэгічныя ракетныя войскі, а таксама з 2017 года — спецыяльныя тактычныя войскі[1][2][3]. Агульная колькасць кадравых вайскоўцаў у арміі складае, па розных ацэнках, ад 850 000 да 1 200 000 чалавек. У рэзерве налічваецца каля 4 000 000 чалавек. Мабілізацыйны рэзерв 4,7 мільёна чалавек, мабілізацыйныя рэсурсы 6,2 мільёна чалавек, а прыдатныя да вайсковай службы 10 мільёнаў чалавек[4]. Пры гэтым значная частка выконвае небаявыя заданні (будаўнічыя войскі)[5]. Тэрміновая служба ў Карэйскай Народнай арміі доўжыцца 10 гадоў для мужчын і 3 гады для жанчын (КНДР з’яўляецца адной з нямногіх краін у якіх жанчыны праходзяць тэрміновую службу нароўні з мужчынамі).
Пераважная частка войскаў размешчана ў раёне Дэмілітарызаванай зоны на мяжы з Паўднёвай Карэяй. Паколькі пасля заканчэння Карэйскай вайны ў 1953 краіна знаходзілася ў стане часовага перамір’я, узброеныя сілы знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, перыядычна праводзячы рознага роду дробныя аперацыі супраць праціўнікаў КНДР. Аднак у сакавіку 2013 года Вярхоўны Галоўнакамандуючы Карэйскай Народнай арміі Кім Чэн Ын заявіў, што разарваў усе пагадненні аб ненападзе, заключаныя з Паўднёвай Карэяй, а таксама ануляваў дамову аб дэнуклеарызацыі паўвострава з-за нарастальнага канфлікту з Паўднёвай Карэяй і ЗША.