![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg/640px-Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg&w=640&q=50)
Карунскі скарб
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Карунскі скарб»[1] (ці Lydian Hoard) — назва, дадзеная калекцыі з 363 артэфактаў Лідзіі, якія адносяцца да VII стагоддзя да нашай эры і знойдзеных у правінцыі Ушак (на захадзе Турцыі). Скарб стаў прадметам судовых разбораў паміж Турцыяй і нью-ёркскім музеем Метрапалітэн у перыяд паміж 1987 і 1993 гадамі. У выніку, калекцыя была вернутая Турцыі ў 1993 годзе — пасля таго, як музей прызнаў, што ў момант пакупкі ведаў аб тым, што прадметы былі скрадзеныя. Сёння ўсе прадметы выстаўлены ў Музеі археалогіі правінцыі Ушак[2][3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg/320px-Jug_from_Lydian_Treasure_Usak.jpg)
Калекцыя зноў стала прадметам сенсацыйных навін у маі 2006 года, калі было выяўлена, што ключавы артэфакт скарба - залаты гіпакамп, выстаўлены ў музеі Ушака разам з усёй астатняй калекцыяй — з'яўляецца падробкай; арыгінал быў заменены копіяй, верагодна, недзе ў перыяд з сакавіка па жнівень 2005 года.
Яшчэ адным тэрмінам, які выкарыстоўваецца для абазначэння калекцыі, з'яўляецца «Скарбы Кроза». Хоць час стварэння артэфактаў блізкі да тэрмінаў праўлення Кроза, пытанне аб тым, ці варта іх лічыць непасрэдна звязанымі з легендарным каралём Лідзіі, застаецца на сённяшні дзень спрэчным. Легенда аб багацці Кроза была распаўсюджанай як у шэрагу азіяцкіх культур (у духе, падобнай да яго славы ў заходніх культурах); на ўсходзе ён згадваецца альбо як Кярун (арабская), альбо як Карун (турэцкая), пры гэтым міфічны памер яго багацця спараджае прыказкі.