Карная псіхіятрыя
палітычнае злоўжыванне псіхіятрыяй, выкарыстанне псіхіятрыі, якое ўключае дыягностыку, затрыманне і лячэнне, з мэтай перашкодзіць асноўн / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карная псіхіятрыя, выкарыстанне псіхіятрыі ў палітычных мэтах — злоўжыванне псіхіятрычным дыягназам, лячэннем і ўтрыманнем у ізаляцыі ў мэтах абмежавання фундаментальных правоў чалавека для пэўных асоб ці груп у грамадстве[1][2]:491.
У кнізе «Психиатрия. Национальное руководство» (пад рэдакцыяй Таццяны Дзмітрыевай, Валерыя Краснова ды інш., 2011) адзначаецца:
![]() |
Злоўжыванні псіхіятрыяй заўважаны ў многіх краінах, культурных рэгіёнах, палітычных сістэмах.[3]. | ![]() |
Тэрмін «карная псіхіятрыя» быў распаўсюджаны ў асяроддзі праваабаронцаў[4].
Як адзначае псіхіятр, прэзідэнт Асацыяцыі псіхіятраў Украіны, былы дысідэнт і палітвязень Сямён Глузман, злоўжываннем псіхіятрыяй, у тым ліку і ў палітычных мэтах, з’яўляецца, у прыватнасці, наўмысная экскульпацыя[5] грамадзян, якія па сваім псіхічным стане не маюць патрэбы ані ў псіхіятрычных мерах абмежавання, ані ў псіхіятрычным лячэнні[6].
Юрый Савенка мяркуе, што «карная псіхіятрыя — гэта не нейкі асобы прадмет, не нейкая асобая псіхіятрыя, а з’ява, якая ўзнікае ў таталітарных краінах з многімі дастасоўнымі навукамі, якія ў многіх выпадках вымушаны абслугоўваць злачынны рэжым»[7].
Расійскі праваабаронца Аляксандр Падрабінек у кнізе «Карная медыцына» піша, што «…карная медыцына — прылада барацьбы з іншадумцамі, якіх немагчыма рэпрэсаваць на падставе закона за тое, што яны мысляць іначай, чым гэта прадпісана»[8].
Выкарыстанне псіхіятрыі ў палітычных мэтах было распаўсюджана з ХІХ стагоддзя ў розных краінах з рознымі палітычнымі рэжымамі, аднак у некаторых краінах яно набывала сапраўды вялікія памеры.