![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Rentier_fws_1.jpg/640px-Rentier_fws_1.jpg&w=640&q=50)
Кармавыя расліны паўночнага аленя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночны алень (лац.: Rangifer tarandus) — парнакапытнае млекакормячае сямейства Алені (Cervidae), якое з’ядае штодзень да 22 кг раслін[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Rentier_fws_1.jpg/640px-Rentier_fws_1.jpg)
Вядома каля 500 відаў раслін, якімі корміцца паўночны алень у бясснежны перыяд. Сярод іх 70 відаў метлюжковых (Poaceae), 8 відаў хвашчоў (Equisetum), 56 відаў асаковых (Cyperaceae) і сітнікавых (Juncaceae), 43 віды хмызнякоў, 12 відаў дрэў і 303 віды з разнатраўя. Агулам спіс раслін, якімі корміцца свойскія паўночныя алені, налічвае каля 600 раслін[2][1].